Нарадзіўся непадалёк ад Бергама ў Італіі, вывучаў тэалогію і філасофію ў Балоньі. Прыняўшы ў 1990 годзе святарскае пасвячэнне, прыехаў у Іерусалім, дзе пасля заканчэння курсу біблістыкі выкладаў габрэйскую мову ў вышэйшай школе францішканаў. Дзякуючы добраму валоданню яўрэйскай мовай і ўсталяваным кантактам з прадстаўнікамі ізраільскага грамадства, ордэн даручыў айцу Піцабалу душпастырства габрэйскамоўных хрысціянаў у Іерусаліме. Выбраны ва ўзросце 38 гадоў кусташам, стаў другім з самых маладых у гісторыі кіраўнікоў францішканскай Кустодыі на Святой зямлі.
24 кастрычніка 2020 года Папай Францішкам быў наменаваны лацінскім Патрыярхам Ерузалема[2].